Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 29 за последние 30 дней.

Земляробам дапамагаюць вучоныя-генетыкі   / Ганчаровіч, Іна /

Сустрэчы навукоўцаў з журналістамі — добрая завядзёнка. Вось і на сустрэчы ў Інстытуце генетыкі ды цыталогіі НАН Беларусі навукоўцы расказвалі, як сучасныя біятэхналогіі працуюць у раслінаводстве. У прыватнасці, беларускія генетыкі ствараюць новыя гатункі бульбы, трыцікале — эканамічна важных для краіны сельгаскультур. Пра гэтую працу распавялі загадчык лабараторыі генетыкі бульбы Аляксандр Ярмішын і галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі цытагеномікі раслін Надзея Дубавец.

Источник: Голас Радзімы,   24.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Цікава і карысна ведаць   / Ганчаровіч, Іна /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі “Расліны-агрэсары. Інвазіўныя віды на тэрыторыі Беларусі”. Яе прадставілі навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   11.05.2018
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Адкрыцці, якія ўражваюць   / Ганчаровіч, Іна /

Яшчэ некалькі гадоў таму рэдкія для нашых шырот пекінская і брусэльская капуста, цыбуля-парэй, кавуны і дыні былі экзотыкай. Сёння гэтымі заморскімі прысмакамі нікога не здзівіш. Шмат у чым такі поспех стаў магчымы дзякуючы дасягненням навукоўцаў. На прэс-канферэнцыі ў Прэс-цэнтры Дома прэсы пра новыя распрацоўкі для сельскай гаспадаркі расказвалі кіраўнікі вядучых навукова-практычных цэнтраў краіны: намеснік дырэктара НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве Эрома Урбан, намеснік дырэктара НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Дзмітры Комлач. Распавядалі і пра новыя распрацоўкі спецыялістаў НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.

Источник: Голас Радзімы,   17.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
Навука — справа маладых   / Ганчаровіч, Іна /

Паводле дадзеных Нацыянальнага статкамітэта, у Беларусі усяго каля 25% навукоўцаў — людзі да 35 гадоў. Да такога ўзросту яны й лічацца маладымі. Старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў акадэмік Сяргей Гапоненка выказаў меркаванне: моладзі патрэбна больш. У 2002-м у Нацыянальнай акадэміі Беларусі быў адноўлены Савет маладых навукоўцаў. Адна з галоўных яго задач — падтрымка маладых навукоўцаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця талентаў. Аб працы савету і іншых мерах падтрымкі моладзі ў навуцы ішла размова на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Таксама выказаліся старшыня СМН Аддзялення хіміі ды навук пра Зямлю НАН Таццяна Пліско, старшыня Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі Андрэй Іванец.

Источник: Голас Радзімы,   01.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоОрганизация науки
Здароўе... з прабіркі   / Ганчаровіч, Іна /

Медыцына ў свеце развіваецца такімі хуткімі тэмпамі, што часам здаецца: яшчэ трохі — і ўжо чалавека будуць “абнаўляць” па частках, нібыта машыну ў аўтасэрвісе. Нядаўна ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная развіццю фармацэўтычнай навукі, найноўшым распрацоўкам у сферы аховы здароўя. На падыходзе новыя высокаэфектыўныя прэпараты, каб лячыць рак печані ды нырак, распавяла Алена Калінічэнка, намесніца дырэктара па навуковай ды інавацыйнай працы Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Сярод інавацыйных распрацовак сёння не толькі новыя лякарствы і тэхналогіі вытворчасці, але і тэхналогіі лячэння. Найперш гаворка — пра тэхналогіі клеткавыя, , пасвячае ў тонкасці справы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі.

Источник: Голас Радзімы,   18.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНаука и технологии
Бэзавы рай   / Ганчаровіч, Іна /

Тут, у Бэзавым садзе, здзіўляюць і зачароўваюць колеры, пахі, нават людзі, якія прыйшлі сюды. Бэз — прыгожая расліна, прычым ахутаная рознымі міфамі. Наталля Македонская - галоўная захавальніца калекцыі Саду бэзу, што ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна — вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат біялагічных навук.

Источник: Голас Радзімы,   05.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Тэхналогіі крочаць за прагрэсам   / Ганчаровіч, Іна /

Сёння Беларусь жыве ў пару V тэхукладу. Спецыялісты НАН Беларусі ўжо прапанавалі шляхі, механізмы, сцэнары пераходу на VI тэхналагічны ўкладу. Флагманам у тым руху, па словах гендырэктара Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, дырэктара Інстытута мікрабіялогіі НАН Эміліі Каламіец, стануць беларускія біятэхналогі.

Источник: Голас Радзімы,   10.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Таямніцы Мірскага двара   / Ганчаровіч, Іна /

Археолагі даследавалі падмурак раней невядомага дома, што стаяў ля сцен знакамітага Мірскага замка. Пра тое, што ў мястэчку Мір быў калісьці палац, навукоўцы ведалі й раней, распавядае Ірына Ганецкая, кіраўніца экспедыцыі, старэйшая навуковая супрацоўніца Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   06.01.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Спадчына, якая у крыві   / Ганчаровіч, Іна /

Дзякуючы генетычнай дыягностыцы даведацца пра здароўе чалавека можна літаральна ўсё. Валянціны Лемеш, дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук адзначае, што якасць генаў цяжка змяніць, а вось папрацаваць над удасканаленнем іх працы — гэта цалкам рэальна.

Источник: Голас Радзімы,   10.09.2015
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАННаука и технологии
Доўгі шлях да зорак   / Ганчаровіч, Іна /

Пра новыя касмічныя перспектывы, як і “касмічную гісторыю” Беларусі шмат гаварылася на прэс-канферэнцыі з нагоды Сусветнага дня касманаўтыкі. Удзельнічалі ў ёй кіраўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікі шэрагу яе інстытутаў. Як адзначыў акадэмік Пётр Віцязь, кіраўнік апарата НАН Беларусі ў даследчых цэнтрах, невялікіх у параўнанні з іншымі, але добра абсталяваных, працуе шмат найталенавітых людзей, здольных вырашыць самыя складаныя задачы.

Источник: Народная газета,   08.05.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Проста да геніяльнасці   / Ганчаровіч, Іна /

У першым нумары альманаха “Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні”, які нядаўна выйшаў з друку, ёсць рубрыка “Фальклор беларусаў замежжа”. Ініцыятарам, фінансістам выдання выступіла Нацыянальная акадэмія навук. На думку загадчыцы аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галоўнага рэдактара альманаха, доктара філалагічных навук Таццяны Валодзінай творчы пачатак беларускага народа найбольш ярка ўвасобіўся ў фальклоры.

Источник: Советская Белоруссия,   25.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Грыбная паляна доўга снілася…   / Ганчаровіч, Іна /

Прырода шчодра адарыла Беларусь грыбамі ды ягадамі. Па ацэнцы спецыялістаў Інстытута лесу НАН Беларусі, агульны біязапас дзікарослых ягад у краіне — амаль 70 тысяч тон, нарыхтоўваецца толькі трэцяя частка. Запас грыбоў — каля 81 тысячы тон, а выбіраюць грыбнікі можа чацвёртую частку.

Источник: Голас Радзімы,   21.11.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Шанец для гаспадарлівых   / Ганчаровіч, Іна /

У сакавіку Саўмінам зацверджана Дзяржпраграма, прадугледжана значнае павелічэнне колькасці авечак у гаспадарках Беларусі за тры-чатыры гады. «Праца вялікая, пачынаем практычна з нуля, а ў планах — паэтапнае аднаўленне галіны, — расказвае адзін з распрацоўшчыкаў праграмы развіцця авечкагадоўлі, загадчык лабараторыі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Юрый Герман. — Вызначаны раёны, у якіх авечак будзе найбольш, а пры развядзенні пэўных парод будзем кіравацца занальным прынцыпам».

Источник: Голас Радзімы,   08.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
У спадарожніка - выдатны зрок   / Ганчаровіч, Іна /

Паводле апошніх звестак прэс-службы Нацыянальнай акадэміі навук, зацікаўленнасць у атрыманні інфармацыі з беларускага касмічнага апарата праявіла яшчэ адна краіна. Азербайджан мае намер падпісаць пагадненне аб набыцці здымкаў з БКА (беларускага касмічнага апарата) для вырашэння задач экакантролю. Як паведаміў дырэктар навукова-інжынернага прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі Сяргей Залатой, у бліжэйшы час здымкі плануецца прадаваць Міністэрству лясной гаспадаркі Расійскай Федэрацыі, міністэрствам Кубы, Венесуэлы, а таксама шэрагу дзяржаў Паўднёва_усходняй Азіі.

Источник: Голас Радзімы,   20.06.2013
Рубрика: Международное сотрудничество
Калідор у будучыню   / Ганчаровіч, Іна /

Беларускія навукоўцы прымуць удзел ва ўдасканаленні Вялікага адроннага калайдара (ВАК) стварэнні для яго электронікі новага пакалення. Ажыццяўленне праекта ВАК пачалося ў 1992 годзе. У яго праектаванні, тэставанні і навуковым суправаджэнні ўдзельнічалі спецыялісты з амаль ста краін. Беларускія навукоўцы з Нацыянальнага цэнтра фізікі часцін і высокіх энергій БДУ, Інстытута па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі, Інстытута фізікі НАН Беларусі, НДІ ядзерных праблем БДУ ў тым спісе – на ганаровых першых месцах.

Источник: Голас Радзімы,   13.06.2013
Рубрика: Наука и технологии
І бэзавы туман над Мінскам праплывае…   / Ганчаровіч, Іна /

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі можна палюбавацца на незвычайнай прыгажосці кусты квітнеючага бэзу. І ў гэты час штогод на тэрыторыі сада праходзіць спецыяльнае свята: гучаць рамансы, класічныя і сучасныя творы з “кветкавымі” матывамі, праходзяць майстар-класы для тых, хто хоча вучыцца правільна вырошчваць бэз. А ў самым бэзавым садзе можна пабачыць проста-такі шэдэўры сусветнай селекцыі — гэта сапраўдны гімн прыгажосці.

Источник: Голас Радзімы,   30.05.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Даследчык наасфернай эканомікі   / Ганчаровіч, Іна /

Вышэйшай узнагародай Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты ўшанаваны акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Нікіценка. Нядаўна на пасяджэнні бюро Прэзідыума НАН яму былі ўручаны залаты медаль і Еўрапейскі дыплом якасці.

Источник: Голас Радзімы,   25.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Буслы прылятаюць двойчы   / Ганчаровіч, Іна /

У канцы сакавіка арнітолагі паведамілі сенсацыйную навіну: маўляў, буслы, якія ляцелі у Беларусь, пабачылі снег, перадумалі ды паляцелі ў Ізраіль... Аднак Ірына Самусенка, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі Беларусі па біярэсурсах, не такая катэгарычная ў высновах: «Частка буслоў, вядома ж, вярнулася ў тэрміны, блізкія да звычайных. Да нас у Інстытут паступілі шматлікія паведамленні аб прылёце першых буслоў у паўднёва-заходнія і паўднёвыя рэгіёны Беларусі ўжо 20-25 сакавіка. Ды паколькі вясна да нас сёлета не спяшаецца, птушкі проста прыпынілі міграцыю ці адляцелі крыху назад і чакаюць, пакуль у нас усталюецца вясновае надвор’е і яны змогуць нармальна тут харчавацца».

Источник: Голас Радзімы,   18.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Выпрабаванне агнём   / Ганчаровіч, Іна /

Беларускія вучоныя стварылі ўнікальную ўстаноўку для праверкі цеплавой абароны касмічных апаратаў. «Магчыма, нам не ўдасца наблізіць час, пра які мараць рамантыкі, і яблыні на Марсе не зацвітуць. А вось палёты туды чалавека стануць рэальнасцю», — упэўнены вучоны Уладзімір Ермачэнка, кіраўнік аддзела плазменных аэракасмічных тэхналогій Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта ён ствараў самы магутны «тарцавы холаўскі паскаральнік» — складаную ўстаноўку, аналагаў якой няма ў свеце.

Источник: Голас Радзімы,   18.04.2013
Рубрика: Наука и технологии
Маладыя, ды не зялёныя!   / Ганчаровіч, Іна /

Паўтары гады таму стартаваў праект “100 ідэй для Беларусі”. “Залатую сотню” вызначалі масцітыя навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук, кіраўнікі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, прадстаўнікі сямі міністэрстваў. Адным з пераможцаў конкурсу стаў праект “Стварэнне навукова-вытворчага аб´яднання па перапрацоўцы адыходаў вытворчасцяў ва ўгнаенні і глебагрунты”. Кіраўнік праекта — малады вучоны, лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта “Таленавітым маладым навукоўцам”, 28-гадовы загадчык лабараторыі біяхіміі Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Сацішур. Ён упэўнены, што ў руках вынаходніка практычна любыя адыходы могуць стаць рэсурсам для вытворчасці нечага карыснага.

Источник: Голас Радзімы,   28.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Хаджэнні да святыняў   / Ганчаровіч, Іна /

Хоць у Беларусі традыцыі глыбокай павагі да хрысціянскіх святыняў налічваюць не адно стагоддзе, аднак раней яны практычна не вывучаліся навукоўцамі. Адным з першых, хто тым зацікавіўся, стаў Вадзім Шэйбак, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   31.01.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Зярняты на вагу золата   / Ганчаровіч, Іна /

Адзіны ў краіне генетычны фонд раслін сфарміраваны ў Жодзіне. Такую калекцыю мае Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.

Источник: Голас Радзімы,   18.10.2012
Рубрика: Наука и технологии
Спадарожнік вучыцца лятаць   / Ганчаровіч, Іна /

“Цяпер беларускі апарат на сваёй арбіце, і гэта на самой справе вялікі поспех. Аднак стварэнне спадарожніка не было для нашых канструктараў звышзадачай. Бо спадарожнік – толькі адно звяно ў велізарнай сістэме пастаўленых задач”, - распавядае галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы Сяргей Залаты, дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   23.08.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Ад прабіркі да прылаўка   / Ганчаровіч, Іна /

Навіна з Акадэміі навук: да канца будучага года ў Беларусі запрацуе першы Біятэхналагічны комплекс па мікракланальным размнажэнні буякоў высакарослых. Як расказаў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, Аляксандр Веяўнік, метад мікракланальнага размнажэння дасць магчымасць хутка і ў вялікіх маштабах завальняць попыт на саджанцы высакарослых буякоў.

Источник: Голас Радзімы,   16.08.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Настаўнік і яго вучні   / Ганчаровіч, Іна /

Беларускія навукоўцы прызнаны лепшымі ў свеце спецыялістамі па цеплавых трубах. Прэстыжнай міжнароднай узнагародай – залатым медалём Гровера – ушанаваны галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акдэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Леанард Васільеў і яго вучань Донатас Мішкінс.

Источник: Голас Радзімы,   16.08.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Настаўнік і яго вучні   / Ганчаровіч, Іна /

Беларускія навукоўцы прызнаны лепшымі ў свеце спецыялістамі па цеплавых трубах. Прэстыжнай міжнароднай узнагародай – залатым медалём Гровера – ушанаваны галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акдэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Леанард Васільеў і яго вучань Донатас Мішкінс.

Источник: Голас Радзімы,   16.08.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Пад меладычныя гукі дуды   / Ганчаровіч, Іна /

Выстава старадаўніх жаночых убораў і ручнікоў з фондаў музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук з поспехам падарожнічае па Вялікабрытаніі.

Источник: Голас Радзімы,   17.05.2012
Рубрика: Международное сотрудничество
Надзейныя сховы   / Ганчаровіч, Іна /

Аб Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адзначэнні яго 35-гадовага юбілея.

Источник: Голас Радзімы,   05.04.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Уменне заглядваць у будучыню   / Ганчаровіч, Іна /

Біяграфічны нарыс пра акадэміка Васіля Купрэвіча.

Источник: Голас Радзімы,   22.03.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси